Дзіцяці трэба рухацца, кажа галоўны ўрач цэнтра Сяргей Петухоў. — Але рухі павінны быць прадуманымі і разнастайнымі. Абсталёўваючы нашу пляцоўку элементамі інклюзіі для дзяцей да 12 гадоў, мы ўлічылі гэтыя нюансы, прадумалі маршрут і нагрузкі на вестыбюлярны апарат.
Першым на пляцоўцы «прапісаўся» шматфункцыянальны комплекс з арэлямі, горкамі, лесвічкамі і іншымі прыстасаваннямі для рухальнай актыўнасці. Затым з'явіліся яркія падстаўкі з рухомымі элементамі для развіцця пазнавальных здольнасцей. Таксама для дзяцей, якія праходзяць тут аздараўленне і рэабілітацыю, усталявалі карусель, качэлі-гняздо, качэлі-балансір, качалку на спрунжыне «Конік» і пясочніцу для дзяцей-калясачнікаў.
Усё, што ёсць на пляцоўцы разлічана для сумесных гульняў з дзецьмі незалежна ад іх дыягназаў. Калясачнікі сацыялізуюцца пры зносінах з аднагодкамі, якія перасоўваюцца самастойна, а тыя ў сваю чаргу вучацца талерантным адносінам да аднагодкаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця.
Як адзначаюць у Рэабілітацыйнай установе “Ветразь”, паралельна з улікам узроставых інтарэсаў абнаўляецца і гульнявая пляцоўка для дзяцей старэйшых за 12 гадоў.
Раіса Лунёва