Цяпер, штогод да 30 верасня галоўнае ўпраўленне па адукацыі абавязаны ўносіць на разгляд абласнымі чыноўнікамі спісы навучэнцаў і настаўнікаў, якія будуць узнагароджаны за дасягнутыя поспехі. Памеры грашовых прэмій вагаюцца ад 40 да 10 базавых велічыняў. Цяпер 1 базавая велічыня роўная 37 рублям.
Самым каштоўным для чыноўніка з'яўляецца перамога пад час міжнародных алімпіяд па навучальных прадметам, за якую яны гатовы заплаціць, па 1110 рублёў.
Па 370 рублёў атрымаюць пераможцы Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды ў сферы дакладных навук, а таксама алімпіяды школьнікаў "Саюзнай дзяржавы" па рускай мове і рускай літаратуры: "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць".
Сумы ў 740, 555 і 370 рублёў атрымаюць дзеці, якія на розных рэспубліканскіх мерапрыемствах атрымалі дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені.
Педагогі, за падрыхтоўку кожнага пераможцы заключных этапаў рэспубліканскіх мерапрыемстваў, міжнародных алімпіяд па вучэбных прадметах, атрымліваюць прэміі у наступных памерах 370 рублёў.
За пераможцу міжнародных алімпіяд настаўнікі і выкладчыкі атрымаюць 1480 рублёў і 370 рублёў за першыя месцы, занятыя іх вучнямі ў алімпіядах Жаўтыкаўскай і "Саюзнай дзяржавы".
Выплату прэмій, выраб пасведчанняў і набыццё кветак дэпутаты ўсклалі на абласны бюджэт, а выдаваць пасведчанні аб узнагароджанні прэміяй ва ўрачыстай абстаноўцы абавязалі старшыню аблвыканкама або яго намесніка.
Пётр Самоў