Так для гэтай працэдуры прызначэння “дэпутатаў” Віцебскай вобласці будзе створана 60 выбарчых акруг па выбарах “дэпутатаў” аблсавета 29 склікання ў 2024 годзе. Такое рашэнне прынятае на апошняй на сесіі абласнога Савета. Таксама “дэпутаты” вызначылі сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на акругу, якая складзе каля 14 тыс. чалавек.
Акрамя “дэпутатаў” абласной Рады, у апошнюю нядзелю лютага будуць прызначаныя “дэпутаты” мясцовых, раённых і гарадскіх органаў прадстаўнічай улады.
І «электаральная вішанька» стане фармаваннем корпуса прадстаўнікоў Усебеларускага народнага сходу. Па гэтаму поваду на сесіі “дэпутаты” зацвердзілі парадак абрання дэлегатаў ВНС ад віцебскіх рэгіянальных Саветаў.
Данута Хвораст