Зварот ў міліцыю накіраваў праваабаронца Павел Левінаў. Ён прасіў даць прававую ацэнку дзеянням невядомых, якія папсавалі самаробны мемарыял, створаны ўдзельнікаў ініцыятывы «Хайсы - віцебскія Курапаты» і неабыякавымі грамадзянамі, якія шануюць гістарычную памяць.
Адказ Паўлу Левінаву быў кароткі: маўляў, супрацоўнікі міліцыі правялі праверку і не знайшлі падставаў для наступных дзеянняў. Інакш кажучы, Віцебскі РАУС адмовіўся распачынаць адміністрацыйныя або крымінальныя справы па фактах вандалізму ў «віцебскіх Курапатах».
Сёлетні выпадак вандалізму – не першы ў гісторыі народнага мемарыялу ў Хайсах. У 2015-м годзе стваральнік ініцыятывы Ян Дзяржаўцаў ужо звяртаўся ў міліцыю Віцебскага раёну з нагоды знікнення некалькіх крыжоў. Тады ён напісаў заву як уласнік маёмасці, якую скралі невядомыя. Была заведзена адміністрацыйная справа, на месца выязджалі супрацоўнікі міліцыі і з іх дапамогай нават удалося знайсці некалькі крыжоў, зламаных і патопленых у балаціне. Аднак вінаватых не сталі шукаць і тады: Яну Дзяржаўцаву далі адказ, што адміністрацыйную справу спыняюць, бо ён панёс надта нязначны матэрыяльны ўрон.
Таццяна Віктарава
Аўторак, 20 Чэрвень 2023
Міліцыя адмовілася шукаць вінаватых у вандалізме ў «віцебскіх Курапатах»
У траўні гэтага году наведнікі народнага мемарыялу, узведзенага ў памяць пра ахвяр сталінізму, расстраляных каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну, убачылі скрушную карціну. Невядомыя вандалы паламалі некалькі крыжоў, знішчылі мемарыяльныя шыдьды і ўказальнікі да ямін у лесе, дзе ў 1930-я гады адбываліся расстрэлы так званых «ворагаў народу». Гэтыя факты пацвярджаюцца ўспамінамі мясцовых жыхароў і іх нашчадкаў. Але мемарыялізаваць гэтыя мясціны ўпарта не пагаджаюцца мясцовыя ўлады: яны не заўважаюць існавання месца трагедыі. Цяпер і аддзел міліцыі Віцебскага раёну адмовіўся праводзіць праверку па фактах вандалізму.