Яна прайшла пад наглядам ваеннага камісара Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргея Краснадубскага і метадыста навучальна-метадычнага кабінета Глыбоцкага раёна Алены Цяліцы.
Як піша сайт мясцовай раёнкі, мерапрыемства адбылося ў рамках раённага фестывалю педагагічных ідэй "Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту".
Падчас гэтай гульні маленькіх дзяцей вучылі аказваць першую дапамогу пацярпелым, ставіць палатку, распальваць вогнішча, арыентавацца па карце на мясцовасці. Яны нават здзяйснялі маршкідок праз «балота», кідалі ў мэту мяшочкі з пяском, спявалі ваенныя песні, а напрыканцы іх кармілі пярловай кашай, зваранай у «ваенна-палявых» умовах.
Паводле загадчыцы дзіцячага сада Аксана Гольдэрбайн, такім чынам праз гульню яны імкнуліся фармаваць у дашкольнікаў уяўленне аб арміі, аб цяжкай, але ганаровай службе па абароне краіны, спакою і бяспецы яе жыхароў, прывіваць любоў да малой радзімы, выхоўваць пачуццё патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Ларыса Міціна