Аўторак, 20 Снежань 2022

На Полаччыне ўлады ліквідавалі некамерцыйны фонд развіцця

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда 10 кастрычніка пачаўся працэс ліквідацыі Мясцовага фонда развіцця малых тэрыторый. Арганізацыя распаўсюджвала сваю дзейнасць у межах Віцебскай вобласці і размяшчалася ў гарадскім пасёлку Баравуха Полацкага раёна.

Фонд праіснаваў 4 гады і рэальна дапамагаў мясцовым уладам, асабліва рэгіянальным, развіваць самакіраванне. Таксама фокус інтарэсаў саброў гэтай мясцоваў некамерцыйнай структуры быў накіраваны на дапамогу дробным прадпрымальнікам, навучаннем беспрацоўных і жанчын вядзенню бізнесу ў малых гарадах і сельскай мясцовасці.

Неабходна адзначыць, што Баравуху любіла наведваць цяперашні кіраўнік Верхняй парламенты парламента Наталля Качанава. Менавіта яна на пасадзе старшыні Наваполацкага гарвыканкама Наталля Качанава, удыхнула новае жыццё ў былое савецкае ваеннае мястэчка. Але нават і яна, фактычна трэцяя, па значнасці, асоба ў чынавенскай іерархіі, не змагла выратаваць Фонд ад ліквідацыі.

Пасля закрыцця Фонду жыхары пасёлка страцілі ўсялякую магчымасць павышаць свае кампетэнцыі ў сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў межах свайго населенага пункта.

Віталь Кажух