Нядзеля, 18 Верасень 2022

У Віцебску працягваецца мілітарызацыя свядомасці навучэнцаў школ і гімназій

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

Толькі ў Віцебску сярод 48 школ і гімназій, 18 носяць імёны военачальнікаў, камандзіраў армейскіх падраздзяленняў, партызанскіх атрадаў, арганізатараў падполля часоў другой сусветнай вайны і ўдзельнікаў ваенных авантур кіраўніцтва Савецкага Саюза. І толькі дзвюм сярэднім навучальным установам горада ўладамі прысвоена імя вучонага Алфёрава і рускага паэта Пушкіна.

Мясцовым выканкамы і Саветы дэпутатаў мэтанакіравана навязваюць грамадству ўзоры патрыятызму не на прыкладзе подзвігу беларускага народа. Яны спецыяльна выпінаюць, у якасці прыкладаў для маладымі віцябчанмі «подзвігаў савецкіх герояў».

Ідэолагам, ідэйным натхняльнікам і «прывадным рамянём» прасоўвання мілітарызацыі свядомасці навучэнцаў школ і гімназій Віцебскага рэгіёна з'яўляецца кіраўнік абласной арганізацыі "Белая Русь", старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. 

Так, 15 верасня ў Нікіціхінскай сярэдняй школе Шумілінскага раёна з удзелам Цярэнцьева была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Ласкунова, імя якога носіць установа адукацыі. А 16 верасня, Уладзімір Уладзіміравіч, "узнагародзіў" СШ №23 Віцебска імем Алега Тувальскага - воіна-інтэрнацыяналіста і выпускніка школы, які загінуў у 1984 годзе ў каланіяльнай савецка-афганскай вайне. 

Алег Кунін