Чацвер, 15 Верасень 2022

Дзяржаўная Праграма па развіцці Аршанскага раёна блізкая да правалу

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

У 2017 годзе рэспубліканскія ўлады паставілі задачу істотна палепшыць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Оршы. Мясцовыя кіраўнікі атрымалі жорсткае ўказанне ад кіраўніка дзяржавы на працягу кароткага прамежку часу забяспечыць нармальнае функцыянаванне эканомікі раёна. Для гэтага трэба было сканцэнтраваць рэсурсы и намаганні на развіцці прамысловых прадпрыемстваў. Але ёсць падставы меркаваць, что з высокай верагоднасццю даручэнне Аляксандра Лукашэнкі не будзе выканана.

Для дасягнення ўзгодненнага роста дабрабыту аршанцаў у канцы 2018 года кіраўнік беларускай дзяржавы выдаў Указ № 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці" і зацвердзіў пяцігадовую Праграму развіцця Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года з агульным бюджэтаў амаль 1 млрд. долараў ЗША. 

Зараз з грошай, прадугледжаных Праграмай мерапрыемстваў, патрачаныя ў памеры 2 млрд (т.б. 83% ад запланаваных 2,4 млрд.) рублёў. У тым ліку і бюджэтных сродкаў і ўласных сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў. Фінансавыя сродкі растрачаныя, але з 353 мерапрыемстваў праграмы выканана толькі 138, г.зн. 40% ад запланаванага Праграмай. 

Не вырашаны пытанні занятасці насельніцтва і заработнай платы. Вырасла датацыйнасць бюджэту Аршанскага раёна. Дадзеныя льготы не стымулявалі прытоку працоўнай сілы і стварэння новых прадпрыемстваў. 

Вышэй адзначыныя лічбы сведчаць пра тое, што ёсць невыкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па выхадзе Аршанскага раёна на тэмпы росту эканамічных паказчыкаў вышэй за сярэднеабласныя. 

Дэмаграфія па-ранейшаму “хворая” кропка Аршанскага раёна. 

Каля аднаго працэнта складае штогадовае зніжэнне насельніцтва. Усяго з 2017 па 2021 гады насельніцтва тут скарацілася на 6,8 тыс. чалавек або на 4,4%. З скарачэннем насельніцтва як такога назіраецца зніжэнне колькасці работнікаў, занятых у эканоміцы. 

З 2017 па 2021 год скарачэнне па гэтай катэгорыі склала 3,3 тыс. чалавек, г.зн. раён страціў 5,2 працэнта занятых. 

Сітуацыя заканамерная, калі прааналізаваць мясцовую сітуацыю з заработнай платай. 

У першым паўгоддзі 2021 года паказчык намінальнай налічанай заработнай платы ў раёне склаў Br1056 або 93,1 працэнта ад абласнога ўзроўню аплаты працы. 

У цэлым, не дасягнуты запланаваныя аб'ёмы прамысловай вытворчасці і экспарту тавараў. Так, на 11 з 14 прамысловых прадпрыемстваў не прагназуецца выкананне ў 2022 годзе шэрага даведзеных мэтавых паказчыкаў. 

У той жа час устаноўлены праграмай тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Аршанскім раёне не забяспечаны, што стала вынікам невыканання тэхналогіі вытворчасці сельгаспрадукцыі і незавяршэння рэалізацыі буйных інвестпраектаў. 

У пачатку 2023 года пры ўдзеле кіраўніком дзяржавы запланавана правядзенне нарады, на якой будуць падведзены вынікі выканання Указа № 506. І цалкам верагодна, што за недасягненне названых у Праграме мэт і не выкананні канкрэтных задач, могуць быць пакараныя як чыноўнікі на месцах, так і кіраўнікі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту, архітэктуры і будаўніцтва, якія курыравалі выкананне Указа. 

Алег Кунін