«Школа прымала Праваслаўны казацкі вайскова-патрыятычны клюб у імя Міхала Арханёла з гораду Віцебску», - гаворыцца ў паведамленьні. Вучням раздавалі мэдалі і «калярадзкія» стужкі, якія праз падзеі ва Ўсходняй Украіне асацыююцца з тэрарыстамі «ДНР» і «ЛНР», а сама сустрэча прайшла пад сьцягамі Расеі і «казацкімі» сьцягамі.
Псэўдапатрыятычная сустрэча, якая прайшла ў школе, некалькі месяцаў заставалася невядомай для журналістаў. Калі ж, нарэшце, у СМІ зьявілася інфармацыя пра яе, гэта выклікала скандал.
Хваля абурэньня, скаргі людзей і розгалас прымусілі школу выдаліць са свайго сайту ганебныя здымкі патэнцыйных тэрарыстаў. Цяпер таго, хто хоча знайсьці тыя здымкі па спасылцы, на сайце чакае паведамленьне пра памылку. Абураная грамадзкасьць спадзяецца на тое, што простым выдаленьнем кампраматных фотаздымкаў сытуацыя ня скончыцца, і вінаватыя будуць пакараныя.
Паводле orsha.eu і charter97.org
https://vitebskspring.org/news/dzjarzhava/item/466-russkij-mir-pryjshou-u-shkolu-u-vorshy#sigProIdd9ee5fc81d