Віцебчука аштрафавалі за тое, што ён ехаў на ровары па краі праезнай часткі на праспэкце Чарняхоўскага. Аднак раварыст упэўнены, што не парушыў правілаў дарожнага руху. Паводле беларускіх ПДР, на ровары можна ехаць па краі праезнай часткі не далей за 1 мэтар ад правага боку. Але толькі ў тым выпадку, калі няма магчымасьці рухацца па ходніку. Уладзімер Несянюк даводзіць, што ехаць на ровары па ходніку на Чарняхоўскага немагчыма, бо гэтаму перашкаджаюць слупы.
У адказе на зварот Уладзімера Несенюка паведамляецца пра тое, што «Ўпраўленьне ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму не валодае зьвесткамі аб існаваньні нарматыўна-прававога акту, які рэглямэнтуе парадак ацэнкі магчымасьці або немагчымасьці руху па ходніку раварыстаў».
Кацярына Загорская