“Афішаваньне ў мэдыях дэклярацыяў аб даходах прэтэндэнтаў на кіруючыя пасады лічыцца нармальнай практыкай на Захадзе, а апошнім часам пашырылася і ў Расеі. Мэтазгодным бачыцца ўкараненьне такога падыходу і ў нас. З аднаго боку, гэта дазволіць прызначэнцу быць больш адкрытым перад насельніцтвам, з другога - стане прэвэнтыўнай мерай барацьбы з карупцыяй”, - лічыць Аляксандр Сідаровіч.
“Неабходнасьць прыняцьця дадатковых мер у гэтым комплексе працы абумоўленая ростам карупцыйных злачынстваў, што выяўляюцца”, - падкрэсьліў першы намесьнік пракурора вобласьці. За студзень-красавік 2013 г. на тэрыторыі рэгіёну зарэгістравана 149 карупцыйных злачынстваў, што на 8% больш у параўнаньні з аналягічным узроўнем мінулага году. Найбольшая іх колькасьць зьвязаная з фактамі хабарніцтва і крадзяжоў праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі. У ліку найбольш карумпаваных галінаў - сфэры прамысловасьці, будаўніцтва, аховы здароўя і аграпрамысловы комплекс.
Крыніца: БелТА