Панядзелак, 24 Чэрвень 2013

Былога дырэктара УКБ Віцебскага аблвыканкаму пасадзяць?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Крымінальная справа ў дачыненьні да былога дырэктара Ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкаму накіраваная ў суд, паведаміў пракурор аддзелу па наглядзе за расьсьледаваньнем крымінальных спраў упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці пракуратуры Віцебскай вобласьці Аляксандар Сашчэка.

Зь ліпеня па сьнежань 2009 году былы кіраўнік па дамоўленасьці з дырэктарам камэрцыйнай будаўнічай арганізацыі даручыў падначаленым падпісаць дакумэнты, якія зьмяшчалі недакладныя зьвесткі пра аб’ёмы выкананых будаўніча-мантажных работ па будаваным аб’екце базавай агульнаадукацыйнай школы ў вёсцы Літусова (Сеньненскі раён) і дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтру “Жамчужына”, дзе плянавалася рэканструкцыя. Ні па адным з аб’ектаў работы не былі выкананыя, пра што мужчына ведаў дакладна. У выніку яго дзеяньняў УКБ Віцебскага аблвыканкаму была нанесеная матэрыяльная шкода щ памеры Br1, 6 млрд.

Апроч таго, выяўлена, што з кастрычніка 2008 па ліпень 2010 году, карыстаючыся службовым становішчам, мужчына прыцягваў падначаленых працаўнікаў і тэхніку прадпрыемства для будаўніцтва свайго асабістага дому.

У дачыненьні да зламысьніка ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу 424 “Злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”, артыкулу 426 “Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў” і артыкулу 427 “Службовы падлог” Крымінальнага кодэксу Беларусі, максымальнае пакараньне па якіх прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі.

БелТА