Серада, 06 Жнівень 2014

У Віцебску прайшла сустрэча з аргкамітэтам па сьвяткаваньні 500-годзьдзя Аршанскай бітвы (дададзена відэа)

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Імпрэза адбылася 25 ліпеня ў віцебскім “Эўрапейскім клюбе”. Перад прысутнымі выступіў мастак, сябра Беларускага саюзу мастакоў, ураджэнец Воршы, намесьнік старшыні аргкамітэту Мікола Купава, які распавёў пра гістарычную бітву і яе адлюстраваньне на знакамітай карціне невядомага мастака “Бітва пад Воршай”, якая захоўваецца ў Варшаўскім мастацкім музэі. Копію карціны можна ўбачыць у аршанскім касьцёле сьвятога Язэпа. 

Разам з палітолягам і грамадзкім дзеячом Аляксандрам Жучковым спадар Купава падзяліўся ўласнымі культуралягічнымі досьледамі пра гісторыю стварэньня карціны, а таксама расказаў пра праграму сьвяткаваньня 500-гадовага юбілею бітвы, якая адбылася 8 верасьня 1514 года паміж 30-тысячным войскам ВКЛ пад камандаваньнем Канстантына Астроскага і 80-тысячным войскам Маскоўскага княства. Бітва скончылася бліскучай перамогай войска ВКЛ, якая мела вялікае гістарычнае значэньне для тагачаснай Эўропы.

Сустрэчу завяршыў выступ Андрэя Мельнікава, паэта і барда, аднаго з пачынальнікаў бардаўскага фэсту, які праводзіцца ў памяць пра ўдзельнікаў Аршанскай бітвы ў першыя выходныя верасьня ў Аршанскім раёне.

 

Фота, відэа: dyjalog.info

Крыніца: Оршатут.бай