У акцыі ўзяла ўдзел Тацьцяна Караткевіч, якую ініцыятыва “Народны рэфэрэндум” можа вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты. Яна адмыслова прыехала зь Менску.
Вуліцы Глыбокага насілі гістарычныя назвы да пачатку 1920-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Першымі зьмянілі назвы польскія ўлады, якія ўстанавіліся там пасьля Рыскага міру, потым назвы вуліц зьмяніла камуністычная ўлада. Такія назвы яны носяць аж дагэтуль.
Крыніца: Эўрарадыё