21 траўня ў калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак
Праваабаронцы абралі дату Дня палітвязня ў Беларусі невыпадкова. 21 траўня — гадавіна смерці ў калоніі палітзняволенага Вітольда Ашурка.
Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя падзеі. Суддзя суда Лідскага раёна Максім Філатаў у закрытым рэжыме асудзіў Вітольда да пяці гадоў зняволення. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію. 21 траўня 2021 года, на 244-ы дзень свайго зняволення, палітвязень Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, па словах сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Родныя дагэтуль не ведаюць, чаму памёр мужчына. Крымінальнай справы па факце ягонай смерці таксама да гэтага часу няма.
Нагадаем, падчас Другой сусветнай вайны нацысты нашывалі яўрэям жоўтыя «зоркі Давіда».
1481 чалавекі за два гады атрымалі статус палітвязня
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1202 палітычныя зняволеныя. За кратамі знаходзяцца амаль усе прадстаўнікі беларускага грамадства: праваабаронцы, журналісты, актывісты, палітыкі, студэнты, завадчане, былыя чыноўнікі і сілавікі, настаўнікі, культурныя дзеячы, лекары, будаўнікі, навукоўцы і іншыя. За ўдзел у акцыях пратэсту ў калоніі адпраўляюць шматдзетных маці, непаўнагадовых, пенсіянераў і людзей з захворваннямі. Палітвязняў у месцах зняволення ўтрымліваюць у бесчалавечых умовах, збіваюць, катуюць і не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.
У сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі з 1 ліпеня 2020 года статус палітычнага вязня атрымалі 1481 чалавекі! Гэта беспрэцэндэнтная сітуацыя па рэпрэсіях у Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій супраць жыхароў Беларусі.
Што можна зрабіць?
прычапі да адзення “жоўтую бірку экстрэміста” ў знак салідарнасці з палітвязнямі (прамавугольнік жоўтага колеру памерам 4 на 10 см);
распавядзі ў сацсетках гісторыю аднаго ці некалькіх палітвязняў з хэштэгам #МойСябраПалітвязень;
напішы адкрыты ліст-пост палітзняволенаму з хэштэгам #свабодупалітвязням;
запалі ўвечары 21 траўня ў сябе дома ці ў іншым месцы свечку памяці палітзняволенаму Вітольду Ашурку;
далучайся да праекту па вышыванні партрэтаў палітвязняў framedinbelarus.net;
дашлі палітвязню ліст салідарнасці (гэта можна зрабіць анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці, а абраць палітвязня можна з дапамогай рандамайзера)
падтрымай палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай;
прыдумай і рэалізуй іншае дзеянне з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных (можаш прапанаваць сваю ідэю нам у тэлеграме @Spring96info).
Дзяліся акцыямі салідарнасці ў сацсетках з хэштэгамі #свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freepoliticalprisoners