Гуляньне пачалося аб 11-й гадзіне. Прысутнічала каля 50 жыхароў Германавіч і гасьцей зь Віцебску, Полацку, Глыбокага, Лепеля, Менску. Удзельнікаў частавалі традыцыйнымі бульбянымі стравамі і мясцовымі напоямі, у вырабе якіх выкарыстоўваецца бульба.
Арганізатары распавядалі пра гісторыю Беларусі, пра зараджэньне традыцыі вырошчваньня бульбы ў Беларусі і іншых краінах сьвету. Былі конкурсы з прызамі, выступы музыкаў зь песьнямі і сумеснымі беларускімі танцамі. Песьні на беларускай мове выконвалі барды Георгі Станкевіч і Тацьцяна Матафонава.
Традыцыйныя беларускія дранікі гатаваліся наўпрост у двары на вачох ва ўдзельнікаў сьвята і доўга не залежваліся на талерках. Краязнаўца Ада Райчонак адзначыла, што хоць бульба і зьяўляецца нашым нацыянальным прадуктам, але такое сьвята ладзіцца ўпершыню, магчыма і ва ўсёй Беларусі. Яна выказала надзею, што фэстываль у Германавічах стане традыцыйным.
https://vitebskspring.org/news/akcyi/item/439-u-germanavichakh-prajshou-bulbyany-fest-fota#sigProId14f7be883d