Нядзеля, 10 Верасень 2017

На Крапівенскім полі адсьвяткавалі Дзень беларускай вайсковай славы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Цэлы дзень на поле каля Гацькаўшчыны прыяжджалі людзі: ехалі кампаніямі, сем'ямі, у адзіночку. Міліцыя ў сьвяткаваньне ня ўмешвалася і не замінала. У выніку другі год запар ахвотныя змаглі паставіць на полі намёт і пераначаваць, як гэта было да 2006 году – тады на час сьвяткаваньня тут вырастаў вялікі намётавы гарадок.

Сьвяточныя імпрэзы ў гэты дзень, 8 верасьня, прайшлі ў шмат якіх гарадох краіны. Але больш за ўсё ўвагі было прыцягнута да Менску, дзе адбыліся акцыі супраць вучэньняў «Захад-2017».

orsha.eu