Тым ня менш, адзначыла яна, акцыя прайшла без затрыманьняў. Скончыўшы малітву гімнам “Магутны Божа” і воклічам “Жыве Беларусь!”, яе ўдзельнікі разышліся. Апроч таго, віцебскія актывісты 18 лютага распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязьняў і заклікам падтрымаць іх ля прахадных шасьці віцебскіх заводаў.
Панядзелак, 18 Люты 2013
У Віцебску маліліся за палітвязьняў
У Віцебску 18 лютага актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” ў межах маратону “Хваля салідарнасьці” зладзілі супольную малітву за палітвязьняў. Яна праходзіла каля Эўфрасіньнеўскага крыжа. “Нас было няшмат, але людзей у чорным, якія пільна сачылі за намі і былі гатовыя ў любы момант на нас накінуцца, было ў два разы больш”, - адзначыла каарданатарка БХД па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец.
Тэгі: