Аўторак, 29 Кастрычнік 2013

Павал Севярынец узяў удзел ва ўсталяваньні крыжоў у Курапатах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Курапатах усталявалі 8 новых крыжоў. Яны зьявіліся з таго боку Менскай кальцавой дарогі, дзе раней крыжоў не было. Актывісты аргкамітэту БХД паставілі крыжы 27 кастрычніка пасьля паседжаньня Нацыянальнай рады. На ім хрысьціянскія дэмакраты абмяркоўвалі свой удзел у будучых выбарчых кампаніях. Упершыню пасьля 2010 году паседжаньне вёў Павал Севярынец.

Пасьля заканчэньня нарады ён разам зь Віталём Рымашэўскім і Дзянісам Садоўскім узяў удзел ва ўсталяваньні новых крыжоў. Памятныя крыжы зробленыя з мэталу. Каб усталяваць іх, актывістам давялося зьбіраць камяні нават на суседнім жытнім палетку.

Нагадаем, што новая кальцавая аўтадарога праходзіць праз пахаваньні ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Раней крыжы стаялі толькі са зьнешняга боку кальца. Цяпер жа яны будуць стаяць і з боку гораду.

Крыніца: Эўрарадыё