Улётка прапануе атрымальніку ісьці ў дэпутаты, каб, цытуем, «спыніць сёньняшні сацыяльна-эканамічны вэрхал, каб не адчуваць сябе падманутымі заўтра». Мяркуючы па тэксьце «жыроўкі», дзе пазначаная нейкая вуліца Малы бублік у Менску, гэта агульнанацыянальная акцыя, і аднолькавыя ўлёткі распаўсюджваюцца па ўсёй Беларусі.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска