Віцяблянін Мікола Качурэц 6 ліпеня ўзяў удзел у Курапацкай вахце, а таксама ва ўсталяваньні крыжоў каля рэстарацыі “Поедем поедим”. Пакуль што вядома пра адзін пратакол, які склалі на яго супрацоўнікі ДАІ за парушэньне правілаў дарожнага руху (арт. 18.23. ч.1. КаАП РБ). Чакаецца суд.

Судзьдзя Сьвятлана Іванова зь Віцебскага абласнога суду палічыла справядлівым і законным прызначэньне штрафу ў 1470 рублёў прафсаюзнаму актывісту Віктару Стукаву. Такім чынам, набыла моц ранейшая пастанова полацкага судзьдзі Ўладзімера Лапко на падставе галаслоўнага абвінавачаньня. Спадар Віктар не прысутнічаў на судовым разглядзе яго скаргі ў Віцебску 30 траўня, бо ня быў апавешчаны пра дату суду.

Незалежных журналістаў з Глыбокага зноў пакаралі штрафамі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». Зьмітра Лупача аштрафавалі на 857 рублёў 50 капеек за супрацоўніцтва зь «Белсатам», Тацяну Смоткіну на 1102 рублі 50 капеек – з Радыё Рацыя.

У кватэры 28-гадовага Рамана Кузьмянкова правялі ператрус, забралі аргтэхніку і дапыталі ў сьледчым камітэце, навошта ён піша звароты ў райвыканкам, крытыкуючы мясцовыя ўлады.

Такую пастанову вынес полацкі судзьдзя Віталь Лапко 4 траўня ў дачыненьні да прафсаюзнага актывіста, журналіста і праваабаронцы Віктара Стукава.