Нагадаем, на Валянціну Болбат 29 красавіка верхнядзвінскія міліцыянты склалі некалькі пратаколаў па артыкуле 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганду такой дзейнасці) і частцы 3 артыкула 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Тады Верхнядзвінскі суд прысудзіў ёй 30 сутак арышту, міліцыянты адразу ў залі суда ўзялі яе пад варту. Але з жанчынай здарыўся гіпертанічны крыз, і яе адвезлі ў лякарню, дзе яна лячылася два тыдні.
Валянціна аспрэчыла гэтую пастанову суда ў Віцебскім абласным судзе. 22 траўня суддзя абласнога суда Святлана Іванова адмяніла рашэнне суда Верхнядзвінскага раёна.
Але пасля справу грамадскай актывісткі перадалі ў Наваполацкі суд, і 19 чэрвеня ў будынку Полацкага суда Валянціну Болбат засудзілі зноў. Прысуд выносіла сумнавядомая суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава, якая і прызначыла ёй 30 сутак арышту.
Валянціна Болбат абскарджвала гэтую пастанову, але безвынікова.
Усяго грамадскую актывістку з Верхнядзвінска сёлета судзілі шэсць разоў паводле артыкулаў 19.11 КаАП і 24.23 КаАП.
Рыта Ліст