У судзе былі агучаныя абвінавачванні, у тым, што Якубовіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” быў падпісаны на шэраг публікацыі, якія раней судамі былі ўключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Таксама з матэрыялаў адміністрацыйнай справы вынікала, што ў сацыяльнай сетцы “Facebook”, паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за правядзенне пікету, мужчына прыняў удзел у несанкцыянаваным пікетаванні з выкарыстаннем «графічных выяў бел-чырвона-белых палотнаў і герба пагоня». .
Зыходзячы з гэтых фактаў, суддзя Досава пастанавіла, на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП падвергнуць Якубовічу штрафу ў суме 740 рублёў і па ч.3 арт. 24.23 КаАП аштрафаваць на 1480 рублёў.
Канчаткова, шляхам частковага складання накладзеных адміністрацыйных спагнанняў, суд пастанавіў пакараць Якубовіча штрафам у даход дзяржавы ў суме 1850 рублёў.
Іван Гарошка