Згодна з пратаколам, які паступіў з мясцовага АУС, «правапарушальніца», знаходзячыся ў сябе дома ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла ў сябе ў акаўнце інфармацыйную прадукцыю «Зеркала.Навіны». Гэты СМІ раней быў уключаны ўладамі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Суддзя Балаболава пагадзілася з меркаваннем міліцыі, а менавита з тым, што Шаўлюга распаўсюдзіла экстрэмісцкія матэрыялы і кіруючыся ч.2 арт.19.11 КаАП, аштрафавала жанчыну ў памеры 30 базавых велічыняў без канфіскацыі тэлефона.
Эдуард Мінін