Міліцыянты склалі пратакол на "правапарушальніка" за тое, што Аляксандр на сваім тэлефоне ў асяроддзі месэнджэра "Тэлеграм" захоўваў інфармацыйную прадукцыю канала "Павел Латушка", якую раней па рашэнні суда была прызнанага экстрэмісцкай.
Суддзя Віхаценка пагадзілася з пазіцыяй работнікаў міліцыі і прыйшла да высновы, што мужчына, учыніў правапарушэнне, г.зн. захоўваў і распаўсюджваў інфармацыю, якая ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. На гэтай падставе суддзя пакарала арыштам "правапарушальніка" ў рамках ч. 2 арт. 19. 11 КаАП, а таксама канфіскавала ў даход дзяржавы ягоны тэлефон.
Дзмітрый Юркоў