Паводле рапарту супрацоўніка 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК вынікае, што Казлоў сацыяльнай сеткі на сваёй старонцы размясціў фатаграфіі, якія змяшчалі фота мужчыны на фоне бел-чырвона-белага колеру і з гербам «Пагоня». З гэтага суддзя зрабіла выснову, што «правапарушальнік» публічна выказаў свае погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прычым Казлоў правёў пікет без дазволу мясцовых органаў улады.
Таму, суддзя Карабліна кваліфікавала дзеянні мужчыны як адміністрацыйнае парушэнне і ў межах ч.1 арт.24.23 КаАП пастанавіла пакараць Казлова на 15 сутак.
Пры вынясенні рашэння, суддзя, у парушэнні адміністрацыйнага закона, не ўлічыла наяўнасць у «правапарушальніка» змякчальных абставінаў - наяўнасць у яго малалетняга сына.
Алег Пятроў