К паведаміў тэлеграм-канал «Позірк», гэтымі днямі рэктар ПДУ Юрый Раманоўскі падпісаў загады на звальненне сакратаркі дэканата гісторыка-філалагічнага факультэта Кацярыны Шаўлюга, выкладчыцы кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Анастасіі Мазго, выкладчыцы кафедры замежных моў Святланы Панімашчанка, сакратаркі кафедры фізічнага выхавання і спорту Таццяны Чаркасавай. Следам за ёй дабраахвотна падала заяву на звальненне спецыяліст па суправаджэнні навучальнага працэсу кафедры фізічнай культуры і спорту Святлана Ніколіна».
Раней было вядома, што адразу па адбыцці адміністрацыйных арыштаў былі звольненыя дацэнт кафедры гісторыі і турызму Віктар Чараўко і дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання Сяргей Глазырын. Абодва адбылі «суткі» за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Ёсць інфармацыя, што звольнены і яшчэ адзін дацэнт ВНУ - Юрый Кежа. Следчыя ўстанавілі, шт о ён рабіў данаты розным фондам салідарнасці. І хаця выкладчык выплаціў усе належныя па законе сумы з вялікай «кампенсацыяй», на працы яго не пакінулі ўсё адно.
Масавыя звальненні выклікалі шырокі розгалас як у студэнцкім асяродку, так і ў супольнасці выкладчыкаў. Ёсць інфармацыя, што некаторыя загадчыкі кафедраў напісалі заявы, каб іх перавялі ў шэраговыя выкладчыкі, бо яны не хочуць уваходзіць у склад адміністрацыі ўніверсітэта, з якога звальняюць за грамадзянскую пазіцы. і палітычныя погляды.
Міхась Хмара