Панядзелак, 12 Чэрвень 2023

У Глыбокім працягваецца пераслед сям’і Шарабайкаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Аляксандр і Алена Шарабайка Аляксандр і Алена Шарабайка

Гэтым разам 30 траўня суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка аштафаваў Алену Шарабайку, жонку вядомага бодзібілдара і фітнес-трэнера Аляксандра Шарабайкі. Сёлета гэта ўжо другі вялікі штраф жанчыне.

Перад гэтым у доме Алены сілавікі правялі ператрус. Ён быў звязаны з тым, што каля возера Кагальнае ў цэнтры Глыбокага быў знойдзены нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Судзілі жанчыну па частцы 3 артыкула 24.23 КаАП РБ – парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў за тое, што ў сеціве сілавікі знайшлі яе фота разам з мужам ля свайго дома на рагу якога вісіць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. А лайкнуў гэта фота яшчэ ў 2017 годзе яе муж Аляксандр, які сядзіць зараз у Віцебскім СІЗО за кратамі. Вось такім чынам суджэнцы распаўсюдзілі быццам экстрэмісцкі матэрыял.

Суддзя Аляксеенка пакараў Алену Шарабайку штрафам у памеры 70 базавых велічыняў (2590 беларускіх рублёў), што з’яўляецца для яе непамернай сумай, улічваючы тое, што зараз матэрыяльнае становішча ў сям’і вельмі складанае. Яе муж сядзіць у Віцебскім СІЗА, а яна ледзь знайшла працу ў горадзе за вельмі малы заробак.

Нагадаем, глыбоцкага фітнес-трэнера і бодзібілдара Аляксандра Шарабайку сілавікі затрымалі 13 сакавіка ў Глыбокім разам з жонкай. Спачатку суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч асудзіў Аляксандра Шарабайку на 10 сутак, а яго жонцы Алене прызначыў штраф 50 базавых (1850 беларускіх рублёў) па ч. 1 артыкула 24.23 КаАП. Аляксандра судзілі за каментары і лайкі, а Алену за фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, які вісеў у іх на доме, у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”.

А пасля пасля 10 сутак адсідкі ў Глыбоцкім ІЧУ з 24 на 25 сакавіка этапавалі ў Віцебскі СІЗА-2.

Там яму прад’явілі абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 КаАП – абраза Аляксандра Лукашэнкі.

Падтрымаць Аляксандра грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі можна па адрасе: СІЗА-2. Гагарына, 2, 210026, Віцебск, Шарабайка Аляксандр Міхайлавіч

Яніна Швошч