На 10 сутак арыштавана і супрацоўніца ПДУ, выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Алена Храмцова. Суд прызнаў яе вінаватай за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Вядомы мясцовы актывіст Алег Крайко асуджаны адразу паводле двух артыкулаў — 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вырак -- 26 сутак арышту.
За «несанкцыянаванае пікетаванне на 60 базавых велічыняў (2 200 руб.) наваполацкі суд аштрафаваў Ксенію Зуеву, на 30 базавых велічынь (1 100 руб.) аштрафавана Кацярына Швалюга. Таксама пакараная штрафам і Паліна Путро, яе правіна ацэнена судом у 20 базавых велічынь (740 руб.)
Пакуль праваабаронцам паведамілі пра лёсы толькі некаторых асобаў, затрыманых учора ў Полацку. Паводле тамтэйшай інфармацыі, сілавікі затрымалі 23 траўня не менш як 15 чалавек.
Міхась Хмара