Медыкаў, затрыманых 19 траўня ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской лякарні пасля таго, як туды прывозілі на шпіталізацыю палітвязня Віктара Бабарыка.
Хірурга Міхаіла Пачкоўскага і ўролага Паўла Стальмакова арыштавалі на 15 сутак па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Загадчыца аддзялення гінекалогіі Ірына Васільева і фельчар хуткай дапамогі Наталля Первененак атрымалі па 10 сутак арышту па арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Вядома, што другую з іх асудзілі за аватарку са сцягам Украіны. УГД-спецыяліста Алу Стальмакава аштрафавалі на 3700 рублёў. Суд улічыў той факт, што ў Алы на ўтрыманні знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей.
Анатоль Глаз