Сына лідаркі незалежнага прафсаюзу затрымалі 10 лістапада, калі ён вяртаўся з Наваполацкага цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. У ЦІП, дзе ўтрымліваюць яго маці, ён хадзіў штодня, бо мае правы прадстаўляць інтарэсы Вольгі Брыцікавай, і таму яго пускалі на спатканні. Падставы для ягонага затрымання не вядомыя. Суду пакуль не было.
Яго маці Вольга Брыцікава трапіла за краты ўжо шосты раз на працягу гэтага году: яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле 24.23 – нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне. Тады яна правяла за кратамі 75 сутак без перапынку. А 19-й гадзіне стала вядома, што хлопца адпусцілі.
Міхась Хмара