Серада, 22 Студзень 2020

Віцебскага блогера Дуброўскіх пасадзілі на 15 сутак. За што?..

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Аляксандар Дуброўскіх Аляксандар Дуброўскіх

Віцяблянін Аляксандар Дуброўскіх знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе адбывае 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясьне» праваабаронца Павал Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.

Нагадаем, 14 студзеня судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Ільля Белавус аштрафаваў  Аляксандра Дуброўскіх на на 30 базавых велічынь за ўдзел у менскіх акцыях супраць інтэграцыі.

Паводле Паўла Левінава, пазьней Дуброўскіх прыйшоў да судзьдзі Белавуса, каб забраць копію пастановы, але быў затрыманы і асуджаны ўжо судом Віцебскага раёну на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Што здарылася ў кабінэце судзьдзі і паводле якога артыкулу асудзілі Дуброўскіх, пакуль невядома. Але ў ізалятары часовага ўтрыманьня праваабаронцу паведамілі, што Дуброўскіх «сядзіць за хуліганку» і будзе вызвалены 1 лютага.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.