Панядзелак, 20 Студзень 2020

Блогера Дзьмітрыя Казлова выпусьцілі зь ІЧУ, але часова: за ім яшчэ 60 сутак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Блогер Шэры кот: скрын са стрыму Блогер Шэры кот: скрын са стрыму

Блогера з Воршы Дзьмітрыя Казлова, вядомага як Шэры кот, часова выпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня. Падчас анлайн-трансьляцыі на сваім YouTube-канале, Шэры кот расказаў пра сваё вызваленьне.

Паводле Дзьмітрыя Казлова, яго перад адбоем нечакана выклікалі да намесьніка начальніка ізалятара, і той патлумачыў, што яго часова вызваляюць пад падпіску, бо трэба правесьці дэзінфэкцыю камэры.

«Але радавацца пакуль няма чаму: на мне вісяць яшчэ два месяцы адміністратыўкі», – расказаў падчас стрыму Дзьмітрый Казлоў.

«Калі мяне забяруць назад – мне невядома. Мяне могуць «закрыць» у любы момант», – кажа Шэры кот.

За ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі на блогера былі складзеныя 6 пратаколаў. Агулам яго пакаралі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.