У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 28 сакавіка ўключылі  6 жыхароў Віцебшчыны. Пяцёра з іх асуджаны за ўдзел у пратэстах 2020 г. паводле артыкуле 342 КК. Яшчэ адзін - за шэраг крымінальных артыкулаў, у тым ліку за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, абразу прадстаўніка ўлады і ўдзел ў экстрэмісцкім фармаванні.

Апублікавана ў Дзяржава

У сацсетках “Аршанскай газеты”выйшаў відэаролік, дзе паштарка чапляецца да мінакоў, а аднаго з іх за адмову ўзяць у яе газету лупіць  той жа газетай па галаве. Рэакцыя гледачоў неадназначная - у каментарах людзі здзіўляюцца, абураюцца, абмяркоўваюць адсутнасць у густу і маралі ў стваральнікаў відэапрадукта. А таксама і прымусовую падпіску - адну з сенняшніх рэаліяў.

Апублікавана ў Рознае