Апошні - гэта прадпрымальнік з Улы Ігар Сімашковіч . “Адбывае пакаранне”, - пазначана пра яго на суйце МУС. Яго справу ў закрытым рэжыме пачалі разбіраць 27 лютага ў Віцебскім абласным судзе, суддзём быў прызначаны Яўген Буруноў. Мужчына асуджаны па асуджаны па 5-ці артыкулах крымінальнага кодэкса.
Летась 18 лістапада ў Наваполацкім гарадскім судзе праходзіў "групавы" працэс па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Падсуднымі былі Наталля Казлова, Канстанцін Панамароў і Раман Прыходзька. Іх справу разбіраў суддзя Віталь Лапко. Падрабязнасці пакуль не вядомыя, але з “экстрэмісцкага пераліку вынікае, што палачан Наталлю Казлову і Рамана Прыходзьку асудзілі да “хіміі”, а Канстанціна Панамарова - да рэальнага тэрміну зняволення, і ён ужо “адбывае пакаранне”.
Да “хіміі”, падобна, асуджаны і Дзмітрый Цюкаеў , прадпрымальнік з Расонаў. Насупраць яго прозвішча пазначана “судзімасць не пагашана”.
Аляксандр Шэлепень, якога 10 сакавіка судзілі ў Глыбокім, таксама накіраваны за краты - такое рашэнне прыняў суддзя суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч. Ен жа судзіў іншых глыбачан, абвінавачаных за ўдзел у маршы пратэсту ў райцэнтры. Але іншым ён прызначаў больш лёгкія пакаранні.
Шэраг крымінальнаых справаў распачалі супраць жыхароў Глыбокага пасля "хапуну", які сілавікі наладзілі ў райцэнтры ў верасні-кастрычніку мінулага года. Тады на заангажаваных Тэлеграм-каналах выклалі 5 відэаролікаў з “пакаяльнымі” відэа мясцовых жыхароў, якія прызнаваліся, што бралі ўдзел у пратэстах супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Некалькі чалавек на гэтых відэа мелі відавочныя фізічныя пашкоджанні, нанесеныя, верагодна, падчас затрыманняў.
Затрымана падчас “хапуну” было каля 20 чалавек. Частку з іх асудзілі адразу па адміністрацыйных артыкулах, а частку перавезлі ў віцебскі СІЗА, прад'явіўшы ім крымінальныя абвінавачанні. На цяперашні момант вядома прынамсі пра 7 судоў па такіх справаў.
Ганна Емяльянава