06.01.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Кастрычніцкім судзе Гродна 4 студзеня асудзілі Антона Навумава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч асудзіла Антона на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (“хатнюю хімію”).

06.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных, заявы Беларускія праваабарончыя арганізацыі выказваюць рашучы пратэст супраць рэпрэсій у дачыненні да незалежных прафсаюзаў.

06.01.2023 Тэгі: суды, аналітыка, інфаграфіка Праваабарончы цэнтр "Вясна" на працягу ўсяго 2022 года фіксаваў актыўнае прымяненне беларускай судовай сістэмай мер крымінальнай адказнасці ў дачыненні да грамадзян па палітычных матывах.

06.01.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова Сёння — 6 студзеня — каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова адзначае сваё 28-годдзе. Гэта трэці дзень народзінаў, які праваабаронца сустрэне за кратамі.

06.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 студзеня працягваецца суд "па справе Вясны", фігурантамі якой з'яўляюцца старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна. Чатырох праваабаронцаў абвінавачваюць паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") — яны не прызналі віну ні па ніводным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставіцца ў віну. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. Трое палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

06.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Ілюстратыўнае фота РІА "Навіны". На працягу ўсяго перыяду 2022 года Праваабарончы цэнтр "Вясна" фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Адметнымі асаблівасцямі рэпрэсій, якія праводзілі суды ў мінулым годзе ў параўнанні з папярэднім, сталі наступныя тэндэнцыі: 

05.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні У Беларусі на дадзены момант налічваецца 1444 палітвязняў і колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да нікаравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у снежні на волю выйшлі мінімум 31 палітвязні, 24 з якіх адбылі свае тэрміны цалкам, а сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

05.01.2023 Тэгі: заканадаўства, аналітыка Напярэдадні Новага года ўрад Беларусі ўнёс у парламент законапраект аб змяненні закона “Аб грамадскіх аб’янаннях і аб палітычных партыях”.

05.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.