Будынак Гомельскага аблвыканкама. Фота: Радыё Свабода. У апошні дзень лютага адбылося паседжанне Гомельскай абласной камісіі па выбарах ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання.

Аляксандр Пуставітаў. Фота з сацсетак Сацыяльнаму актывісту Аляксандру Пуставітаву вярнулі некаторыя з канфіскаваных падчас вобшуку рэчаў: літаратуру, фотаапарат, калекцыйны нож бацькі. Ноутбук, тэлефон і жорскія дыскі з камп'ютараў бацькоў пакуль пакінулі ў міліцыі.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Илюстрацыя: socnews.by Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў.

Лідзія Ярмошына. Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY Незалежны назіральнік з Жодзіна Аляксей Лапіцкі атрымаў адказ на свой электронны зварот у ЦВК, у якім, акрамя фіксацыі парушэнняў транспарэнтнасці працэдуры падліку галасоў, уносіў свае прапановы па ўдасканальванні метадычнага дапаможніка ЦВК адносна назірання за падлікам і самой працэдуры падліку галасоў.

Марына Загорская, Андрусь Клікуноў, Наста Лойка, Алена Паўлава У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры 28 лютага адбыўся круглы стол «Бежанцы ў Беларусі: сітуацыя і асноўныя праблемы», на якім абмеркавалі актуальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца бежанцы, што робяць профільныя недзяржаўныя арганізацыі па іх вырашэнню, а таксама як праблему міграцыі адлюстроўваюць СМІ.

Справа "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 15 снежня 2017 года. Фота: ПЦ "Вясна". Маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова Людміла Гершанкова правяла спатканне з сынам 22 лютага ў СІЗА №1 г. Мінска. Там яна даведалася, што яшчэ шостага лютага Ігар Гершанкоў напісаў чарговую скаргу аб катаваннях і парушэннях з боку прадстаўнікоў магілёўскіх турмы, ІЧУ і Кастрычніцкага РАУС падчас следства. Аднак ліст не выпусцілі за межы ізалятара і вярнулі яму, паведамляе mspring.online.

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Ленінскага раёна Берасця 28 лютага працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў папулярных на Берасцейшчыне блогераў: жыхара Берасця Сяргея Пятрухіна і жыхара Бярозы Аляксандра Кабанава.

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Ленінскага раёна Берасця 28 лютага працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў папулярных на Берасцейшчыне блогераў: жыхара Берасця Сяргея Пятрухіна і жыхара Бярозы Аляксандра Кабанава.

Андрэй Бяляўскі каля будынку суда 11 студзеня 2018 года. Былы фігурант справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Андрэй Бяляўскі падаў апеляцыйную скаргу на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які пакараў яго адным годам “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона.