Ілюстрацыйнае фота. Крыніца:logosinfo.org 25 лістапада пачаўся суд па справе адразу дваіх палітычнымі зняволеных - Аляксандра Бычкоўскага і Арцёма Пархімчыка.

Абодвум інкрымінуюць адразу некалькі крымінальных артыкулаў.

  • арт. 364 – «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»;
  • арт. 366 ч. 1 – «Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак»;
  • арт. 365 – «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў»;
  • арт. 198 – «Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста»;
  • арт. 389 – «Пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля»;
  • арт.203 заўв. 1 ч. 2 – «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных»;
  • арт. 130 ч. 3 – «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці».

Абодвух падсудных праваабаронцы раней ужо прызналі палітвязнямі.

56-гадовы Аляксандр Бычкоўскі - жыхар Ельска. Пад адным з пастоў у «Аднакласніках» мужчына эмацыйна выказаў сваё меркаванне аб кіраўніку Дзяржынскага РАУС Мінскай вобласці Яўгене Жылінскім. Гэта і стала падставай для пачатку справы. З 3 ліпеня 2021 года Бычкоўскі адбывае пакаранне за публічную абразу прадстаўніка ўлады. Мужчыну асудзілі на паўтара годы «хіміі».

Арцём Пархамовіч - супрацоўнік «Белтэлекама». Яго затрымалі 22 кастрычніка 2020 года пасля ператрусу ў сваёй кватэры. Змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні ў перадачы асабістых дадзеных міліцыянтаў телеграм-каналу.

Справу вядзе суддзя Святлана Бандарэнка. Бок абвінавачвання падтрымлівае пракурор Наталля Сакалова.

На пасяджэнні прысутнічаў пацярпелы. Бок абвінавачання заявіў хадайніцтва праводзіць далейшае паседжанне у закрытым рэжыме у мэтах бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Падсудныя выступілі супраць, але суддзя усе ж пастанавіла зрабіць пасяджэнне закрытым. У адказ на гэтае рашэнне Пархімчык заапладзіраваў, за што атрымаў папярэджанне ад суддзі.

Мы будзем сачыць за ходам падзей.

Крыніца: Палітычны зняволены апладзіраваў суддзе. Тая зрабіла пасяджэнне закрытым