“Канапляная каляда” ў Мінску 25 снежня 2017 года. Фота: БелСАТ. За ўдзел у “Канаплянай калядзе”, якую зладзілі 25 снежня актывісты ініцыятывы Legalize Belarus, супрацоўнікі міліцыі распачалі адміністратыўны працэс. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў адзін з удзельнікаў каляднага шэсця Пётр Маркелаў.

Супраць мяне пачалі адміністрацыйны працэс за ўдзел у Канаплянай калядзе 25 сьнежня (арт. 23.34 ч. 3 "Парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў"). Паходу, яны хочуць забараніць калядаваньне!

Пятро Маркелаў

25 снежня актывісты ініцыятывы Legalize Belarus правялі «канапляную каляду» – шэсце за рэформу артыкулу 328 КК, які рэгулюе абарот псіхаактыўных рэчываў і ўводзіць крымінальную адказнасць. У акцыі бралі ўдзел больш за 15 чалавек, паведамляў у сацыяльных сетках адзін з арганізатараў шэсця Пётр Маркелаў. Юнакі прагульваліся па цэнтры горада, спявалі вясёлыя песні і неслі выявы канаплянага лісця.

 “Канапляная каляда” ў Мінску 25 снежня 2017 года. Фота: БелСАТ.

Крыніца: “Канапляная каляда” не спадабалася: на калядоўшчыкаў складаюць пратаколы