Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Пракаповіч адбывае дзесяцісуткавы арышт у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.
За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць вучэнняў Захад-2017 суд Цэнтральнага раёна Мінска яшчэ 1 жніўня вынес пастанову аб пакаранні яго арыштам на 10 сутак. Аднак адбываць пакаранне яго тады не накіравалі. А ў лістападзе яму патэлефанаваў участковы інспектар і прапанаваў “аддаць доўг”.
Некалькі дзён таму Павел Пракаповіч раптоўна знік, ягоная маці звязалася з праваабаронцамі, якія і адшукалі Пракаповіча ў ІЧУ Мінскага раёна.
На волю Павел Пракаповіч павінен выйсці толькі 25 снежня.
Для жадаючых сустрэць актывіста пасля арышту, нагадваем, што ІЧУ Мінскага раёна размяшчаецца па вул. Скарыны 20 (за Нацыянальнай бібліятэкай).
Крыніца: Праваабаронцы адшукалі актывіста Паўла Пракаповіча ў... ізалятары