Вы думаеце, што ў вашым раёне плануецца будаўніцтва нейкага завода, чулі, што ў наступным годзе будуць пашыраць дарогу, асцерагаецеся, што зблізку вашай дачы можа з'явіцца свінакомплекс - і не ведаеце, што і як з гэтым рабіць?
Тады вам карысна будзе ведаць, што такое ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама як гэты інструмент можа вам дапамагчы паўплываць на рашэнні, што прымаюцца.
Прыходзьце на семінар "Што такое справаздача аб АУНА* плануемай дзейнасці, і ці трэба нам у гэтым разбірацца?» 9 снежня (субота) у Мінску.
У рамках семінара будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
- Што такое справаздача аб АУНА?
- Для якіх аб'ектаў яго неабходна распрацоўваць?
- На што павінны звяртаць увагу распрацоўшчыкі, калі праводзяць ацэнку магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе плануемай дзейнасці?
- Што такое грамадскія абмеркаванні і як у іх лепш ўдзельнічаць, да чаго рыхтавацца і што важна ведаць?
- Вопыт кансультацыі грамадзян юрыстамі ГА "Экадом" у абмеркаванні справаздач аб АУНА.
Дзе: Мінск.Калі: 9 снежня, суботаЧас: з 11.00 да 16.00.
Для ўдзелу ў семінары просім вас запоўніць анкету.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць напісаўшы нам на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або звязаўшыся па тэлефоне + 375-29-228-42-68, Марына
Для іншагародніх удзельнікаў магчымая кампенсацыя праезду.
*АУНА - ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе прызначана для выяўлення характару, інтэнсіўнасці і ступені небяспекі ўплыву любога віду планаванай гаспадарчай дзейнасці на стан навакольнага асяроддзя і здароўе насельніцтва.
Крыніца: Семінар па аналізу ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ад эколагаў