У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска 19 сакавіка агучылі прысуд па справе Святланы Брацянковай, якую абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).
Суддзя Вольга Няборская падтрымала пазіцыю дзяржабвінавачання і пакала жанчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Менавіта такі прысуд запрасіў пракурор Віктар Завадзіч падчас спрэчак бакоў.
Нагадаем, паводле абвінавачвання Святлана Брацянкова прыняла актыўны ўдзел у некалькіх несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах – 16 жніўня, 23 жніўня і 6 верасня, дзе гучна пляскала ў ладкі, выходзіла на праезную частку і перашкаджала руху грамадскага транспарту па вуліцах Няміга, Валадарскага, Леніна, праспекце Незалежнасці, чым груба парушыла грамадскі парадак і спакой грамадзянаў. Яе дзеянні былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пра ўзбуджэнне крымінальнай справы даведалася з дасланага па пошце ліста.
Сваю віну жанчына не прызнала.
Без сведак і адным днём. Як праходзіць суд над Святланай Брацянковай
Крыніца: За ўдзел у трох мірных акцыях Святлану Брацянкову асудзілі на два гады "хіміі"