Сёння чарговае судовае пасяджэнне па справе палітзняволенага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, праходзіць не ў судзе Ленінскага раёна Гродна, а ў будынку абласнога суда Гродна. Як стала вядома, гэта звязана з тэхнічнымі магчымасцямі допыту ў якасці сведак праз Skype іншых фігурантаў "справы Ціханоўскага", якія цяпер знаходзяцца ў следчых ізалятарах. Гаворка ідзе пра асуджанага па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК на тры гады калоніі блогера і аўтара "Слуцк для жыцця". Справу разглядае суддзя Алена Пятрова. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. Адразу ў судзе па відэаканферэнцыі са следчай турмы №8 Жодзіна дапыталі асуджанага палітвязня Уладзіміра Няронскага. Ён адмовіўся ад дачы подпісы як сведка. Яго допыт праходзіць у форме адказаў на пытанні пракурора Дзяніса Корды. Аднак на многія пытанні ён адмаўляецца адказваць, карыстаючыся сваім правам не сведчыць супраць сябе. Уладзімір распавядае, што займаўся асвятленнем сітуацыі ў краіне праз канал "Слуцк для жизни". Няронскі адказвае яму, што пазнаёміўся з Аляксандрам Арановічам 4 траўня 2020 года ў Мазыры, калі ён здымаў стрым для свайго ютуб-канала "Слуцк для жизни". На пытанні пракурора, ён адказвае, што 5 траўня ён ездзіў за стырном аўтадома ў Магілёў, але з кім ехаў – не памятае. Пракурор працягвае задаваць удакладняючыя пытанні, на што Няронскі адрэагаваў: "Дык вы пытаецеся пра Ціханоўскага ці Арановіча?" Таксама ён параіў пракурору паглядзець яго справу – там усё напісана. Няронскі распавядае, што ў гасцініцы ночылі Ціханоўскі і Арановіч, а пасля начоўкі Аляксандр з'ехаў на іншай машыне.

Палітвязні Уладзімір Няронскі і Аляксандр Арановіч. Фота: spring96.org
Палітвязні Уладзімір Няронскі і Аляксандр Арановіч. Фота: spring96.org

"Дык вы пытаецеся пра Ціханоўскага ці Арановіча?" 

Паміж пытаннямі пракурора Няронскі ўстаўляе: "У Беларусі суда няма, закона няма! Не палохайце мяне турмой! Усе [адказы на пытанні пракурора] у маёй крымінальнай справе".

Пракурора цікавіць, у што быў апрануты Арановіч падчас паездак і ці браў ён вопратку ў Ціханоўскага. Няронскі не памятае гэтага. Уладзімір распавядае, што не бачыў Арановіча на сустрэчы з падпісчыкам у Магілёве.

Да допыту прыступіла абаронца Арановіча. Яна пытаецца, што рабіў Арановіч у Мазыры. Уладзімір распавядае:

"Я здымаў стрым з бацькамі дзяцей-інвалідаў. Арановіч падышоў толькі павітацца. У Магілёве таксама яго мімаходам бачыў".

Да трох гадоў калоніі асудзілі аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага

Суд Лагойскага раёна асудзіў 2 лютага палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

"Следчы скарыстаўся маім станам, каб напісаць такія паказанні"

На судзе абвясцілі пратаколы допыту Няронскага ад 14 чэрвеня для ліквідацыі супярэчнасцяў. Нагадаем, што на сваім судзе Уладзімір і ягоная жонка патлумачылі паказанні падчас гэтага допыту яго нестабільным эмацыйным станам у сувязі з месяцам бесперапынных "сутак" і навіной пра тое, што на лецішчы ў Сяргея Ціханоўскага пасля трэцяга ператрусу знайшлі 900 тысяч даляраў. На гэтым допыце Няронскі казаў, што ён не падтрымліваў Ціханоўскага па многіх пытаннях і стаўленні да ўлады, што Ціханоўскі выкарыстаў яго, што ён "адбыў 40 сутак арышту, у яго 4 дзяцей, ён хварэе і гатовы супрацоўнічаць са следствам". На допыце ён распавядаў пра сумесныя паездкі каманды па розных гарадах (Ваўкавыск, Брэст, Магілёў, Калінкавічы і іншыя), пры гэтым адзначаючы, што Ціханоўскі грошай не плаціў яму. Там жа ён казаў, што Ціханоўскі яму не давяраў.

Пракурор пасля абвяшчэння пратаколу спытаў: "Няронскі, вы пацвярджаеце гэтыя паказанні?" Палітвязень адказвае:

"Напісана нармальна, але пасля здзекаў, адседкі ў 40 дзён, следчы скарыстаўся маім станам, каб напісаць такія паказанні".

Пракурор абвясціў у судзе яшчэ адзін пратакол допыту ад 16 чэрвеня, дзе Няронскі распавядае пра запланаваны "анты-парад" у Бабруйску 9 траўня:

"Сяргей яе спланаваць і анансаваў у сетках. Я толькі за рулём павінен быў ехаць, сігналіць. Ніякіх планаў не было. Пра прыезд Ціханоўскага ў "Страну для жизни" пісаў".

На допыце ў яго пыталіся, якую рэвалюцыю яны спрабавалі рабіць, на што Няронскі адказваў: "Ніякую, проста эмацыйны я быў, узбудзіўся".

На судзе агучылі змест праслуханых мабільных размоў Няронскага з іншымі абанентамі, дзе гучаць такія фразы: "Мы нічога не рабілі, гэта была свабода слова", "Сустрэча людзей у падтрымку акцыі "Беларусь 12. Стоп"», «Міліцыя абшуквала автодом некалькі разоў. Я нічога не ведаю, але міліцыя за намі ездзіла, спыняла і абшуквала", "Я дзеля грошай у "Страна для жизни" не ішоў" і іншыя.

Суд працягваецца, інфармацыя дапаўняецца.

Ператрусы па "справе Ціханоўскага" санкцыянаваў намеснік Генпракурора. Працягваецца суд над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни"

У судзе Ленінскага раёна Гродна працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК.

Крыніца: "У Беларусі суда няма, закона няма!" На судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" дапыталі па скайпе з турмы Няронскага