Адаптацыйныя метады працы з’яўляюцца ключавымі ў забеспячэнні доступу грамадзянскай супольнасці да замежнага фінансавання ў абмежавальных умовах, адзначаецца ў новым даследаванні Фонда дамоў правоў чалавека (HRHF). Як адзначае HRHF, усё больш і больш краінаў прымаюць абмежавальныя і стыгматызуючыя законы і практыкі, якія перашкаджаюць замежнаму фінансаванню грамадзянскай супольнасці, арганізацый і праваабаронцаў, асабліва ў галіне правоў чалавека.
“Гэтыя абмежавальныя механізмы даказалі сваю эфектыўнасць, паколькі замежнае фінансаванне часта з'яўляецца адзінай крыніцай фінансавай падтрымкі для праваабарончых арганізацый. Гэтыя абмежаванні перашкаджаюць аўтаноміі і ўстойлівасці гэтых арганізацыі, а таксама іх здольнасці працаваць. Вынікам гэтага з'яўляецца тое, што крытычныя галасы душацца, а ГОНГА, якіх падтрымліваюць улады, займаюць прастору грамадзянскай супольнасці”, — кажа дырэктарка HRHF Марыя Дале.
Менавіта гэтым тэндэнцыям і прысвечаны даклад пад назвай «Фінансаванне грамадзянскай супольнасці. Як міжнародным донарам прыстасавацца да новай сітуацыі і падтрымліваць праваабарончыя арганізацыі ва ўсё больш жорсткіх ўмовах». Аўтары даклада намагаюцца даць міжнародным донарам сродкі рэфармавання метадаў працы. Ён таксама прапануе няўрадавым арганізацыям кіраўніцтва па тым, як умацоўваць партнёрскія адносіны з міжнароднымі донарамі.
Высновы і рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў дакладзе, заснаваныя на інфармацыі, сабранай сіламі сябраў Сеткі Дамоў правоў чалавека і іх партнёраў, а таксама сябраў няўрадавых арганізацый, донараў, якія паспяхова адаптавалі метады сваёй працы. Улічаны таксама і шматгадовы досвед працы HRHF з міжнароднымі донарамі і дзеянні ў якасці донара для Дамоў правоў чалавека.
“Мы хацелі зрабіць даклад, каб прааналізаваць сітуацыю і сабраць інфармацыю ад праваабарончых арганізацый і донараў, якія адаптаваліся да сітуацыі і могуць абменьвацца перадавым досведам і рэкамендацыямі пра шляхі далейшага паляпшэння падтрымкі незалежнай грамадзянскай супольнасці ў наздвычай цяжкіх умовах”, — працягвае Марыя Дале.
На падставе атрыманых даных, у дакладзе прыводзяцца практычныя рашэнні для барацьбы з абмежаваннямі, у тым ліку чатыры ключавыя прынцыпы і адпаведныя рэкамендацыі для міжнародных донараў па ўмацаванні і працягу аказання падтрымкі праваабарончым НДА. Чатыры асноўныя прынцыпы — гэта ўстойлівасць, гнуткасць, каардынацыя дзеянняў і незалежнасць.
Устойлівасць азначае, што дапамогу варта разглядаць як інвестыцыі, а не прадастаўленне грантаў. Гэтае паняцце прадугледжвае, што прагрэс у дасягненні правоў чалавека часта з'яўляецца доўгатэрміновай мэтай.
Гнуткасць — гэта адпаведнасць грантаў мясцовым патрэбам. Міжнародныя донары павінны прыцягваць НДА да распрацоўкі праграмаў грантаў, адаптаваць гранты да выключных абставінаў і дазволіць пераразмеркаванне сродкаў.
Каардынацыя дзеянняў мае важнае значэнне для забеспячэння розных відаў правоў у дзейнасці НДА і праваабаронцаў. Донары павінны пашыраць сваё супрацоўніцтва з іншымі донарамі, забяспечыць большую зваротную сувязь з заяўнікамі грантаў, падтрымку і заахвочванне кааліцый НДА, падтрымку незалежнага мясцовага фінансавання і стандартызацыі заявак і справаздачаў.
Незалежнасць і бяспека атрымальнікаў грантаў павінны быць прыярытэтам для донараў. Умацаванне партнёрскіх адносін паміж міжнароднымі донарамі і НДА, якія б былі заснаваныя на ўзаемным даверы і павазе да роляў адзін аднаго, можа займець ключавую ролю ў барацьбе з глабальным наступам на свабоды.
“Некаторыя донары ўжо адаптавалі свае схемы прадастаўлення грантаў і ўмовы падтрымкі дзеля таго, каб працаваць у складанай сітуацыі з павышанымі абмежаваннямі. Даклад быў натхнёны іх поспехамі. Ён прапануе дакладны пералік найлепшых практык, якія, як мы спадзяемся, могуць стымуляваць больш донараў да адаптацыі дзеля таго, каб падтрымліваць незалежную грамадзянскую супольнасць”, — падсумоўвае Марыя Дале.
Даклад "Фінансаванне грамадзянскай супольнасці" на рускай мове:
“Фінансаванне грамадзянскай супольнасці” - новы даклад Фонда дамоў правоў чалавека
Крыніца: “Фінансаванне грамадзянскай супольнасці” - новы даклад Фонда дамоў правоў чалавека Дакумент