Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў Увечары першага сакавіка ў Мінску быў затрыманы праваабаронца і сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў, які напярэдадні выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. Яго даставілі ў Следчы камітэт, дзе дапыталі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Пасля допыту Змітра адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 

Нагадаем, што падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага ў дом Змітра Салаўёва пад Мінскам уварваліся супрацоўнікі АМАПу і ГУБАЗіКа і правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку. Ператрус адбываўся ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ.

Пасля ператрусу праваабаронца быў затрыманы. Пры затрыманні і ў мікраатоўтобусе па дарозе ў ІЧУ яго збівалі.

18 лютага Салаўёў быў асуджаны на 12 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. На яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з "Пагоняй", і суддзя суда Мінскага раёна Анжаліка Казлова палічыла гэта пікетаваннем. 28 лютага яго вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання.

Ранішні напад на журналістаў і праваабаронцаў па ўсёй краіне.

Ад самай раніцы 16 лютага ў сябраў Праваабарончага цэнтру "Вясна", Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзяць ператрусы. Яны адбываюцца ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Паведамляецца, што ператрусы праводзяцца ў тым ліку і супрацоўнікамі аддзелаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК).

Праваабаронцу "Вясны" пакаралі 12 суткамі арышту.

Падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага ён быў затрыманы: у ягоны дом раніцай ўварваліся супрацоўнікі АМАПу і ГУБАЗіКа і правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку. На Зміцера склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за пікітаванне: на яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з "Пагоняй". Восем год таму дом быў пабудаваны адразу з гэтым барэльефам. Суддзя Мінскага раёна Анжаліка Казлова асудзіла за гэта праваабаронцу на 12 сутак арышту.

Крыніца: Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў быў затрыманы зноў. Цяпер ён падазраваны па крымінальнай справе