Антон Бяленскі ў судзе. Фота Белсат У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Антонам Бяленскім, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскій парадак”.

Справу разглядае суддзя суда Маскоўскага раёна Святлана Бандарэнка. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае старэйшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Раман Бізюк.

bliznuk_prokuror.jpg
Раман Бізюк у судзе

Нагадаем, суд павінен быў распачацца яшчэ 11 лютага, але быў адкладзены нібыта праз недастаўленне абвінавачанага ў працэс. 

Нагадаем, Антон Бяленскі быў затрыманы 10 жніўня першапачаткова ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 293 КК ("Арганізацыя масавых беспарадкаў"). Тады ён знаходзіўся на ў гасцініцы "Беларусь" на 17-м паверсе, куды і ўварваліся сілавікі. Антон Бяленскі з’яўляўся валанцёрам выбарчага штаба Віктара Бабарыкі.

Сёння на пачатку працэса абаронца Антона Бяленскага заявіў шэраг хадайніцтваў:

  • аб змене меры стрымання, бо Бяленскі ўтрымліваецца пад вартай у межах крымінальнай справы з 13 жніўня, - адхілена;
  • запрасіць і апытаць у якасці сведак некалькіх грамадзянаў - адхілена, бо не забяспечана яўка;
  • далучыць да матэрыялаў справы копію пастановы аб прыцягенні падсуднага да адміністрацыйнай адказнасці за 10 жніўня - адхілена.

Згодна з абвінавачваннем, Антон Бяленскі, будучы дасведчаным аб плануемым 9 жніўня несанкцыянавым масавым мерапрыемстве і ў мэтах перашкоды супрацоўнікам праваахоўных органам у выкананні іх службовых абавязкаў, не пазней за 23 гадзіны па пр. Машэрава далучыўся да групы грамадзянаў, якія груба парушалі грамадскі парадак, што выявілася ў публічным выкрыкванні лозунгаў, знаходжанні ў шчэпцы рукамі, блакаванні руху грамадскага транспарту, у тым ліку гучна пляскаў у далоні, неаднаразова адмовіўся выконваць законныя патрабванні супрацоўнікаў міліцыі і наўмысна перашкаджаў руху транспарту, а таксама ўгаворамі прыцягваў іншых людзей да супраць праўных дзеянняў.   

У выніку быў спынены рух як мінімум пяці аўтобусных марштрутаў, чатырох - тралейбусных і двух - трамвайных. 

Антон Бяленскі прызнае віну часткова. 

Так палітвязень прызнае, што 9 жніўня выйшаў на мірную акцыю, дзе выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні, выходзіў на праездную частку дарогі. Але не адмаўляўся выконваць законныя патрабванні супрацоўнікаў міліцыі і не ўгаворваў людзей далучацца. 

У далейшым Антон Бяленскі адмовіўся ад дачы паказанняў. 

Інфармацыя будзе дапоўненая

Гісторыя пераследу 29-гадовага прадпрымальніка Антона Бяленскага

Антон Бяленскі быў затрыманы 10 жніўня ў гасцініцы "Беларусь" на 17-м паверсе. Сілавікі ўварваліся ў нумар каля 19.00, калі той быў з дзяўчынай. Маладыя людзі знаходзіліся ў вокна, Антон гаварыў па тэлефоне з сябрам.

Крыніца: Валанцёра штаба Віктара Бабарыкі судзяць у Мінску