Марша абараных беларусаў-2.0 у Мінску. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Беларускія суды працягваюць адміністратыўны пераслед удзельнікаў акцыі пратэсту – “Марша абараных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка. Каля 15 чалавек пакараныя штрафамі, многія чакаюць прызначэння судовага паседжання. Відаць, пратэстныя настроі ў грамадстве вельмі трывожаць улады, якія намагаюцца пакараць усіх, хто асмеліўся пайсці супраць існуючай палітыкі дзяржавы.

Сёння суд Маскоўскага раёна Мінска разглядае справу сустаршыні руху салідарнасці «Разам» Алены Талстой, якую вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.3. арт 23.34 КаАП РБ. Пачатак суду ў 9 гадзін. У 9-20 пачнецца суд над актывістам “Еўрапейскай Беларусі” Леанідам Кулаковым (суд Першамайскага раёна).

На 16 лістапада ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы прызначаны разгляд справы Валерыя Шчукіна, таксама за ўдзел у акцыі 21 кастрычніка.

17 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна адбудзецца суд над лідэрам руху «Разам»  Вячаславам Сіўчыкам. Пачатак працэсу ў 10 гадзін.

Праваабаронцам “Вясны” вядомая інфармацыя аб тым, што пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены на жыхара Полацка Генадзя Бердзянёва, актывісткі Аб’яднанай грамадзянскай партыі са Светлагорску Алену Луцковіч, мазыраніна Уладзіміра Неўмяржыцкага.

Крыніца: “Марш абураных беларусаў-2.0”: адміністратыўны пераслед ўдзельнікаў набывае масавы характар