У судзе Кобрынскага раёна 9 лістапада разглядалася адміністратыўная справа, заведзеная на Сяргея Фалейчыка. Ён таксама даў інтэрв'ю незалежным СМІ, што было расцэнена, як "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве".
Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, пратакол правапарушэння складзены паводле падзеяў, якія мелі месца ў Менску 21 кастрычніка. У гэты дзень падчас акцыі апазыцыі Сяргей Фалейчык даў інтэрв'ю незалежным СМІ. Гэта і стала падставай дзеля ўзбуджэння адміністратыўнай справы паводле арт. 23.34 КаАП "удзел у несанкцыянаваным
Перад пачаткам судовага паседжання Фалейчык выказаў недавер суду: “Суду не давяраю, таму як суд прадузяты...”
Суддзя Пётр Цімашэнка адвод не задаволіў: “Законных падстаў для адвода няма, так сама як асабістай зацікаўленасці суддзі”, і пачаў знаёміць прысутных з матэрыяламі справы:
“С. Ю. Фалейчык прыняў удзел у Маршы абураных беларусаў у Менску, які быў несанкцыянаваны... Прызнаеце віну?”
Фалейчык віны не прызнае, кажа, што абвінавачанне не разумее, бо сваім учынкам выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю у дачыненні да дзеючай улады: “Я прыехаў у Менск выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта гарантавана мне заканадаўствам. Дазволу на ўдзел я не лічу патрэбным пытаць, незразумела ў каго пытаць і навошта. Міліцыя нікаго не папярэджвала аб парушэнні заканадаўства. Я абураны тым, што на мяне склалі пратакол, я вольны чалавек...”
Суддзя працягвае чытаць матэрыялы справы: “21 кастрычніка ў Менску на плошчы а 14-ай гадзіне пачалі збірацца людзі... Пратакол па ч.1 арт 23.34 КаАП... Рапарт намесніка начальніка УБОП з Менску: “На плошчы сабраліся людзі: Статкевіч, Папкова... Плакаты, лозунгі: “Не піліце залаты батон”... і іншыя. Сфармавалі калону, калона павялічылася да 250 чал... Рушылі з плакатамі і транспарантамі... Акцыя забяспечвалася незалежнымі СМІ... Сярод удзельнікаў быў Сяргей Юр’евіч Фалейчык...”
“Прашу суддзю агучыць галоўны лозунг за які мяне судзяць”, - кажа прыцягваемы да адказнасці Сяргей Фалейчык.
“Лукашэску ты ўрод, хопіць рабаваць народ!” – чытае суддзя, ягоныя словы патанулі ў авацыях:
Суддзя Пётр Цімашэнка вынес пастанову пакараць за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве штрафам у памеры 10 базавых велічынь