1-3 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Пераслед 3 лютага
Салігорск
Раніцай каля будынку суда Салігорскага раёна, дзе другі дзень разглядаецца крымінальная справа супраць былога дэсантніка Руслана Акосткі, які 15 лістапада прайшоў амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, затрымалі мясцовага актывіста Уладзіміра Шылу.
Мазыр
Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны" ў Мазыры ў межах крымінальнай справы за надпісы на заборах ў некаторых мясцовых жыхароў прайшлі ператрусы, у выніку якіх вынялі тэхніку, тэлефоны. Некаторыя з іх былі затрыманыя. Вядома пра пераслед у межах гэтай справы наступных мазырчан:
- Наталля Балабанава;
- Ліля Малыга;
- яе муж Эдуард Малыга;
- Ксенія (прозвішча ўдакладняецца).
Мінск
У Мінску ў сваёй кватэры пасля ператрусу затрымалі Арцёма Гайдучонка. Па папярэдняй інфармацыі, яго падазраюць у пагрозе забойствам прэзідэнта.
Пераслед 2 лютага
Брэст
Як піша "Белсат", берасцейская міліцыя пачала паляванне на жыхароў гораду, людзей забіраюць з уласных дамоў і бараў. Учора ўвечары берасцеец Алег Парфёнаў паехаў да сваіх сяброў у раён Дуброўка, маладзёны пастанавілі пасядзець у бары «Солад».
«А 20:15 у бар зайшлі чатыры працаўнікі Ленінскага РАУС і затрымалі Алега. Цяпер мы ведаем, што ён ІЧУ Ленінскага раёну Берасця, яго абвінавачваюць паводле артыкулу 23.34», – расказаў «Белсату» сябра Алега.
"Вясне" паведамілі пра затрыманне ў Брэсце таксама Дзяніса Чарнегеля і 18-гадовага Аляксандра Нікіціна.
Ліда
У лідскую краму «Хамелеон», якая прадае БЧБ-атрыбутыку, завітала міліцыя. На іх склалі пратакол паводле артыкулу 23.34. Продаж рэчаў з Пагоняй прыраўнялі да пікету.
Па інфармацыі "БАЖ", вызваленага тыдзень таму журналіста Юрася Дзешука з гораду Бярозаўка Лідскага раёна зноў затрымала міліцыя. З 20 па 23 студзеня ён прабыў у ізалятары часовага ўтрымання ў межах крымінальнай справы за інцындэнт у судзе пасля агалошвання прысуду Вітольду Ашураку, але потым журналіста вызвалілі. Цяпер на журналіста завялі адміністрацыйную справы па арт. 23.34 КаАП і прынялі рашэнне затрымаць да суда.
Мінск
Увечары каля 20:30 гадзін у ЖК "Магістр былі затрыманыя чатыры чалавекі. Сярод затрыманых – кандыдат фізіка-матэматычных навук, экс-выкладчык БДУІ Аляксей Рак (3 лютага яго асудзілі на 20 сутак), Віталь Рыбінскі (яго асудзілі на 15 сутак арышту).
У 8:30 раніцы забралі з дома два чалавекі ў грамадзянскай вопратцы Ягора Епіхава. Міліцыя не падцвярджала яго затрыманне.
У сталіцы пасля ператрусу затрымалі Андрэя Жаранкова.Таксама ў Мінску быў затрыманы Андрэй Іваноў, Яўген Лазерка, Андрэй Суша, Ягор Цімакоў.
Пераслед 1 лютага
Па інфармацыі "Белсат", 1 лютага з уласнага дому міліцыянты забралі ў ІЧУ Вольгу Завадскую. Таксама вядома пра затрыманне Наталлі Цімошчанкай, Рамана Берасцені, Аляксандра Свігла і Ігара Ушакова. Як піша брэсцкая "Вясна", блізкім Свігла ў ІЧУ Ленінскага РАУС г. Берасця паведамілі, што затрыманне праведзенае ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Можна меркаваць, што іншыя затрыманыя ў гэтыя дні знаходзяцца ў тым жа ІЧУ і ў дачыненні да іх вядзецца адміністрацыйная справа.
У Мінску пасля вобшуку была затрыманая Юлія Юхно. Яе пасля Заводскага РУУС адправілі ў ЦІП, але інфармацыі ў судзе пра яе няма.
Крыніца: Каля двух дзясяткаў затрыманняў. Палітычны пераслед 1-3 лютага ў Беларусі