У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 3 лютага адбылося чарговае паседжанне ў крымінальнай справе віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).
Справу разглядае суддзя Сяргей Будрэвіч.
Па справе праходзяць дзевяць пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, якія на ранейшых пасяджэннях давалі свае паказанні. Ісакава абвінавачваюць ва ўжыванні пярцовага балончыку ў дачыненні да вышэйзгаданых супрацоўнікаў МУС.
Арцём Ісакаў быў затрыманы 25 кастрычніка ў межах адміністрацыйнага разбіральніцтва. За парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах яго аштрафавалі на 10 базавых велічыняў. У межах крымінальнай справы знаходзіцца ў СІЗА ад 28 кастрычніка.
«Ніякіх пакут я не бачыла». На судзе за ўжыванне балончыку супраць міліцыянтаў выступіла сведка абароны
Сёння ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў.
Дзяржаўная абвінаваўца Крысціна Мацвеева запрасіла для Арцёма Ісакава 6 гадоў пазбаўлення волі.
Прысуд будзе абвешчаны 4 лютага.
Крыніца: Справа Ісакава: за выкарыстанне балончыка супраць сілавікоў пракурор просіць шэсць гадоў калоніі